Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🕊1000 дзён поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны — як мінімум 200 беларусаў асудзілі па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Па дадзеных на люты, як мінімум 1671 беларус быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі — людзей катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення. Як мінімум 200 чалавек былі асуджаныя па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай — беларусам прысуджалі ад 1 да 25 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі, некаторым прызначалі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
2 ссылки