На 26 студзеня ў Беларусі прызначана чарговае "пераабранне" лукашэнкі. Назваць гэты фарс выбарамі ніяк нельга, бо: ❌ няма незалежных кандыдатаў ❌ няма незалежных назіральнікаў ❌ няма магчымасці выказваць асабістае меркаванне ❌ няма ніякай інфармацыі пра выбарчыя камісіі ❌ няма рэальнага падліку галасоў. Ёсць толькі запалохванне і прымус
26 студзеня збіраемся разам! Пакуль у Беларусі будуць праходзіць «выбары» – палітычны фарс, вынік якога загадзя вядомы, у Варшаве сустрэнуцца вольныя беларусы і беларускі. Гэта магчымасць нагадаць сабе і адно аднаму, што нас шмат, што мы працягваем змагацца супраць рэпрэсіяў і беззаконня, умеем падтрымліваць і натхняць. І што беларусы #ГодныяЛепшага ☀️ Расклад на 26 студзеня (Варшава): 🔻МАШТАБНЫ МАРШ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК «НЕ МОЙ ВЫБАР» Маршрут: «Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy» 12:00 – сустракаемся на Plac Trzech Krzyży (выступы спікераў) 12:15 – старт марша з Plac Trzech Krzyży 12:35 – прамежкавая кропка: Pomnik Kopernika (выступы спікераў) 13:15 – прыходзім у канчатковую кропку: Plac Zamkowy 13:15-13:45 – выступы спікераў і музыкантаў на Plac Zamkowy 🔻 ФОРУМ «БЕЛАРУСЫ ГОДНЫЯ ЛЕПШАГА» Гэта пляцоўка, дзе лідары думак з розных сфераў падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню Беларусі
Выбары-дурыбары ў Варшаве 📅 26 студзеня 2025 года 🕟 З 16:00 да 19:00 📍 Plac Zamkowy, Варшава Запрашаем усіх далучыцца да акцыі “Выбары-дурыбары”! Нашы патрабаванні: • Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. • Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў. Для акцыі ўжо закуплены калючы дрот і празрыстая скрыня для галасавання
Мы падрыхтаваліся да "бязвыбараў"! Запрашаем вас далучыцца да акцыі і выказаць нязгоду з тым перфомансам, што заплянаваў рэжым. 📌Калі: 26 студзеня 2025 года 📌Дзе: Piazza Nettuno, Балоння 📌Час: з 15:00 да 17:00 ⚡️Важна! З прычын бяспекі прыходзьце ў вопратцы, па якой вас нельга апазнаць, надзявайце сонечныя акуляры. І бярыце з сабой наш бел-чырвона-белы сцяг