Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета здзяйсняе працоўную паездку ва Украіну 20 сакавіка ў Кіеве адбыліся панэльныя дыскусіі «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі адносна Украіны» і «Беларускія добраахвотнікі, ветэраны і валанцёры ва Украіне». Спікерам на першай панэлі стаў кіраўнік апарату Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Мацкевіч, на другой панэлі – прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук. Таксама ў дыскусіях узялі ўдзел намеснік міністра ў справах ветэранаў Украіны Руслан Прыходзька, народны дэпутат Украіны, член міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» Багдан Яраменка, кіраўніца валанцёрскіх ініцыятыў «Сустрэча» і «Беларускі аўтаполк» Алена Жаркевіч
2 ссылки