Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам 13 лістапада 2024 года ў Хашыміне (В'етнам) быў затрыманы Васіль Верамейчык, дэлегат Каардынацыйнай рады і былы намеснік камандзіра батальёна "Волат" Палка Кастуся Каліноўскага. Па атрыманай 19 лістапада інфармацыі ад мясцовай паліцыі, ён быў экстрадаваны ў Беларусь ужо на наступны дзень - 14 лістапада. Па наяўных дадзеных, аперацыя была арганізавана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі
🇱🇹 Літоўскі міністр абароны пракаментаваў дэпартацыю былога «каліноўца» з В'етнаму ў Беларусь На думку Лаўрынаса Кашчунаса, пераезд Верамейчыка ў В’етнам наўрад ці быў «найлепшым варыянтам», бо гэтая краіна мае сувязі з Расеяй і Аляксандрам Лукашэнкам. Загад жа пакінуць Літву, які выдала яму міграцыйная служба, Кашчунас патлумачыў тым, што «так дзяржава вырашыла».