❗️Андрэй Стрыжак: пад новую хвалю затрыманняў трапілі сотні чалавек Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. 1) кола ахвяраў апошняй атакі — сваякі і блізкія палітвязняў; 2) рэгіянальны характар атакі, аблавы ідуць па ўсёй краіне; 3) гібрыдны фармат хвалі — паралельна з арыштамі і вобшукамі ідзе інфармацыйная кампанія па ўяўнай “адлізе” (адмова ад публікацыі відэа з затрыманымі, арганізацыя сустрэчы Калеснікавай з бацькам, кропкавыя памілаванні). ВАЖНА! У нас ёсць інфармацыя пра тое, што ў гэтай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек
❗Ідзе чарговая хваля затрыманняў Праваабаронцы атрымліваюць шматлікія паведамленні пра затрыманні ў Гродзенскай вобласці, Брэсцкай (Баранавічы), а таксама ў Мінску. Вядома, што іх праводзяць супрацоўнікі КДБ. 📲 Калі ласка, будзьце пільнымі, «чысціце гаджэты»
Нам поступает множество сообщений о сегодняшних задержаниях в области. В задержаниях участвуют сотрудники КГБ. ❗️Просим всех беларусов соблюдать осторожность и заботиться о безопасности себя и своих близких: чем меньше цифровых следов у вас обнаружат, тем выше шанс остаться вне зоны риска в разгар репрессий
«Хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі» Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – пра новыя затрыманні, меры кібербяспекі і кантакты для дапамогі: «Учора пачала паступаць інфармацыя аб затрыманнях – хваля зноў прайшлася па ўсёй Беларусі. Геаграфія дастаткова шырокая: Гродна, Жодзіна, Мінск, Брэст, Кобрын, Баранавічы, Віцебская вобласць. На гэты раз сярод затрыманых ёсць і сваякі палітзняволеных
#dissidentby ❗️ Сёняшняя аблава закранула сваякоў палітзняволеных па ўсёй краіне. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі. Калі ласка, беражыце сябе, не захоўвайце перапіскі і файлы, якія могуць быць цікавыя сілавым структурам, не сведчыце супраць сябе, папярэдзьце блізкіх і пакіньце інструкцыі на выпадак затрымання