Первоисточник
Katolik.life. Неафіцыйнае
Арцыбіскуп Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію: «Настрой аптымістычны» [на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь] Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пра значнае пагаршэнне стану здароўя заслужанага іерарха, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамляла Курыя архідыяцэзіі. Мітрапаліт дадаў, што арцыбіскуп эмэрыт па дарозе ў шпіталь тэлефанаваў і прасіў падзякаваць усім за малітву ў яго інтэнцыях
3 ссылки