Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
📝 Сінод Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі прыняў заяву датычна палітзняволенага рэфармата Уладзіміра Мацкевіча Сінод VIII Сінодальны саюз Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі, да якога належыць каля 14 000 рэфармацкіх вернікаў ад раёна Ніжняй Вязеры праз Эльбу да Балтыйскага мора (федэральныя землі Ніжняя Саксонія, Брэмен, Гамбург, Шлезвіг-Гольштэйн і Мекленбург-Пярэдняя Памеранія), прыняў заяву датычна палітзняволенага рэфармацкага інтэлектуала Уладзіміра Мацкевіча. У прыватнасці, яны адзначылі: Мы, сінадалы VIII Сінадальнага саюза Евангелічна-рэфармацкай царквы ў Германіі, выказваем глыбокую заклапочанасць і абурэнне ў сувязі з несправядлівым асуджэннем Уладзіміра Мацкевіча, філосафа і евангелічна-рэфармацкага хрысціяніна. Спадар Мацкевіч быў пазбаўлены свабоды за рэалізацыю асноўных правоў чалавека: свабоды выказвання меркаванняў і свабоды рэлігійных перакананняў
2 ссылки