⚡️Палітзняволены Рыгор Кастусёў выйшаў на волю Гэту інфармацыю праваабаронцам пацвердзілі сваякі палітвязня. 67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі да 10 гадоў калоніі
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых. Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні