Первоисточник
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Грамадзяніна Эстоніі прыкладна год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання» Праваабаронцам стала вядома, што са студзеня 2024-га году ў зняволенні ў СІЗА знаходзіцца грамадзянін Эстоніі Алан Ройа. Год таму, 16 студзеня 2024-га году, КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Ройа
6 ссылок